Амерыканскі рэпер Пітбуль выклаў на YouTube афіцыйную песню чэмпіянату свету па футболе 2014 года, якую ён выканаў разам са сваёй суайчынніцай Джэніфер Лопес і бразільскай спявачкай Клаўдыяй Лейтэ. Кампазіцыя атрымала назву «We Are One (La La La)» і ўвайшла ў альбом песень ЧС-2014.

Песня была выкладзеная на YouTube 7 красавіка і на 14:26 яна мае больш за 40 тыс. праглядаў. Відэашэрагу да музыкі няма: песня суправаджаецца фатаграфіяй вокладкі альбома «One Love, One Rhythm», куды ўвайшлі ўсе кампазіцыі, прысвечаныя чэмпіянату свету.

Акрамя галоўнай песні ЧС- 2014, у альбом трапілі кампазіцыі Карласа Сантаны, Уайкліфа Джына, Рыкі Марціна, Шакіры і іншых выканаўцаў.

Пітбуль, Лопес і Лейтэ выканаюць песню «We Are One» падчас афіцыйнай цырымоніі адкрыцця чэмпіянату свету, якая адбудзецца 12 чэрвеня ў Сан-Паўлу на стадыёне «Арэна».

Пасля заканчэння цырымоніі адбудзецца першы матч чэмпіянату свету Бразілія — Харватыя.

Выканаўцай афіцыйнай песні чэмпіянату свету 2010 года ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі («Waka, Waka») была калумбійская спявачка Шакіра. Афіцыйны кліп набраў 640 млн праглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?