Стыў Балмэр

Прэзідэнт і генеральны дырэктар кампаніі «Microsoft» Стыў Балмер наведаў Пінск (Брэсцкая вобласць) — горад, дзе жылі яго прадзед і дзед па матчынай лініі.

Як расказаў БелаПАН старшыня пінскай яўрэйскай абшчыны Іосіф Ліберман, які суправаджаў С.Балмера, бізнесмен прыехаў у Пінск з сястрой. Гэтую паездку ён наладзіў сястры ў якасці падарунка да яе 50‑годдзя.

Неафіцыйны візіт прэзідэнт «Microsoft» у Беларусь доўжыўся адзін дзень — 25 кастрычніка. Балмер і яго сястра наведалі месцы, звязаныя з яўрэйскай гісторыяй Пінска, пабывалі ў Музеі беларускага Палесся, а таксама паглядзелі выставу яўрэйскіх мастакоў, якая там дэманструецца. На адных з гарадскіх яўрэйскіх могілак мясцовы гісторык паказаў славутаму госцю месца, дзе пахаваны яго прадзед. Сціў Балмер з сястрой пабывалі таксама каля будынка пякарні, якая калісьці належала яго дзядзьку. Наведаў С.Балмер і пінскую сінагогу, дзе пагутарыў з равінам Мошэ Фімам і запаліў свечкі ў памяць аб загінулых продках.

Паводле слоў І.Лібермана, госцю падарылі спецыяльную мэнору, прывезеную з Ізраіля, з надпісам «У гонар памяці дзядулі Шломы Дворкіна, мамы Беатрычэ і 6 мільёнаў яўрэяў, якія загінулі ў гады Халакоста», а таксама сувеніры, кнігі і карціны аб Пінску і Пінскім раёне.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0