У спартыўнай беларускай газеце Прессбол змяніўся рэдактар.
Галоўным рэдактарам стаў журналіст выдання Сяргей Кайко (на фота). Яго кандыдатуру аднагалосна ўхваліў сход заснавальнікаў ТАА «Прессбол-91».
Першым намеснікам галоўнага рэдактара прызначаны Дзмітрый Беленькі. Намеснікамі галоўнага рэдактара — Аляксандр Дабрыян, Юрый Доўнар, Сяргей Новікаў і Уладзімір Пірог.
Кайко стаў трэцім галоўным рэдактарам у гісторыі «ПБ». 16 студзеня 1991 г. газета пачынала дзейнасць пад кіраўніцтвам Аляксандра Барысевіча. У красавіку 1995-га яго змяніў Уладзімір Беражкоў.
Каментары