Доктар агульнай практыкі Аляксандр Пілюк патлумачыў, чаму ў аматараў кавы высокая рызыка «зарабіць» крывы пазваночнік і чаму да гарбаты трэба ставіцца з вялікай насцярожанасцю.

— Чаму раніцай так хочацца выпіць кавы?

— Праз жалезадэфіцыт. Менавіта таму раніцай адчуваецца млявасць і слабасць, якія праходзяць пасля кубка кавы. Але пасля прыняцця кафеіну жалеза ўсмоктваецца толькі горш, у два-тры разы.

Той, хто злоўжывае кафеінам, жыве за кошт касцей — з іх выходзяць карысныя рэчывы.

Кафеін зношвае запасы кальцыю, зношвае косці.

Цяпер не проста так гавораць пра цяперашняе пакаленне «крыштальная моладзь». У падлеткаў ламаюцца косці, у 90% моладзі крывыя пазваночнікі. Таму што яны кока-колу палюбілі, а там кафеіну шмат і іншай атруты.

Мне шмат хто кажа, маўляў, я каву не п'ю, я п'ю зялёную гарбату. Але ў асноўнай масе гатункаў зялёнай байхавай гарбаты кафеіну больш, чым у каве. Гарбата са смакам піражкоў, шакаладу, прысмакаў — гэта наогул хімічная гарбата. Яна адназначна разбурае здароўе, гэта ксенабіётыкі (чужародныя для арганізма злучэнні, напрыклад, прамысловыя забруджванні і прэпараты бытавой хіміі).

Чайныя плантацыі апрацоўваюць пестыцыдамі, што ўтрымліваюць фтор, каб тля не паела. І любая кітайская гарбата пасля таго, як настаіцца 5-6 хвілін, пакідае ў кубку 0,2 міліграма фтору. Калі настойваць даўжэй, то і фтору будзе больш. А фтор — гэта пацучыны яд. Акадэмік Пакроўскі, дырэктар інстытута харчавання РФ, паказаў у формуле харчавання, што чалавек павінен спажываць фтор у колькасці 0,5-1 міліграм. А наша мінеральная вада «Мінская-4» утрымлівае ад 1 да 5 міліграм на літр, у «Баржомі» — наогул 10 міліграм на літр.

— З «мінералкай» што не так?

— Неяк мне ў поле зроку трапіўся дырэктар беларускай кампаніі, якая вырабляе мінеральную ваду. Ён мне кажа: «Баляць суставы. Абышоў усіх дактароў, усё праверылі, але нічога не знайшлі». Я спытаў, маўляў, напэўна, сваю ваду п'яце? І пачуў адказ: «Так, два літры ў дзень выпіваю». Я сказаў яму перастаць гэта рабіць, таму што ў той вадзе фтор, які сцягвае на сябе кальцый. Адкуль у арганізме возьмецца кальцый, калі ў беларусаў яго і так недастаткова, а яго яшчэ «вымываюць» мінеральнай вадой.

Мінеральную ваду як звычайную піць не варта.

Калі доктар прапісаў піць месяц, то добра. Але калі яе піць паўгода-год, гэта нашкодзіць: узнікне астэадэструкцыя, астэастэроз і астэапароз. Фтор не павінен у такіх колькасцях паступаць у арганізм. Яго і так зашмат у нашых прадуктах.

— Чаму ўзнікае жалезадэфіцыт?

— Жалезадэфіцыт пачынаецца з таго моманту, як у чалавека пераразаюць пупавіну з маці.

— Колькі кубкаў кавы ці гарбаты можна піць у дзень?

— Іх трэба піць як лекі. Калі ў чалавека калаптоідны стан, калі ён упаў і трасецца, тады можна, калі ў яго астма — кафеін душыць кашаль. Кафеін — гэта наркотык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?