На Беларускай валютна-фондавай біржы 9 красавіка прайшлі чарговыя валютныя таргі. Беларускі рубель аднавіў зніжэнне да даляра.
Курс даляра вырас на Br10 да 9 920 беларускіх рублёў.
Еўра падаражэў на Br50 да 13 680 рублёў.
Курс расійскага рубля знізіўся на Br1,5 да 277,5 беларускага.