Ілюстрацыйнае фота, vodi.la

Ілюстрацыйнае фота, vodi.la

На неаднаразовыя патрабаванні аб прыпынку кіроўца ніяк не рэагаваў і адзін за адным здзяйсняў небяспечныя манеўры, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

Начальнік ДАІ Лоеўскага РАУС на трасе Лоеў — Рэчыца пераследваў Land Rover з расійскімі нумарамі. Мяркуючы па небяспечным манеўрам, якія здзяйсняў кіроўца пазадарожніка, можна было меркаваць, што ён знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. На неаднаразовыя патрабаванні аб прыпынку кіроўца ніяк не рэагаваў.

У нейкі момант супрацоўніку ДАІ ўдалося загнаць парушальніка ў тупік. Аднак кіроўца пазадарожніка паспрабаваў разгарнуцца ў абмежаванай прасторы. У выніку гэтага манеўру ён урэзаўся ў службовы аўтамабіль ДАІ.

На месца здарэння прыбыў начальнік Лоеўскага РАУС.

«У салоне аўтамабіля былі знойдзены боепрыпасы да паляўнічай зброі. Асоба кіроўцы была адразу ўстаноўленая. Ім аказаўся грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які, дарэчы, працуе на пасадзе медбрата псіхіятрычнай бальніцы прымусовага лячэння», — паведамілі ў міліцыі рэгіёну.

У машыне знаходзіўся яшчэ адзін расеец, таксама ў стане ап'янення. У ходзе яго апытання удалося высветліць, што ў салоне знаходзіцца яшчэ і траўматычны пісталет — копія ПМ, а таксама 425 паляўнічых патронаў дванаццатага калібра.

Як высветлілася, трое грамадзян РФ заключылі дагавор і зрабілі аплату для ўдзелу ў інтэрпаляванні на тэрыторыі Лоеўскага раёна. Па прыбыцці размясціліся на базе адпачынку ў вёсцы Чаплін. Аднак ранішняе паляванне не задалося. Як прызналіся паляўнічыя, яны зрабілі каля ста стрэлаў — і ўсё міма, знерваваліся і выпілі. Прычым зброю ў РАУС на адказнае захоўванне не здалі, як патрабуе дзеючае заканадаўства. А затым прынялі рашэнне з'ездзіць у гарпасёлак для дазапраўкі аўтамабіля. Прынамсі, так яны растлумачылі міліцыянтам.

Трэцяга паляўнічага знайшлі на базе адпачынку — ён быў моцна п'яны. Зброя проста валялася пад ложкамі. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі тры паляўнічыя стрэльбы дванаццатага калібра і яшчэ 313 патронаў.

Пасля разгляду зброя была канфіскавана і змешчана ў Лоеўскі РАУС.

За кіраванне ў п'яным выглядзе кіроўца быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і пакараны штрафам у памеры 6.500.000 з пазбаўленнем правоў на 5 гадоў (за «п'янку» і ДТЗ па сукупнасці). За парушэнне правілаў абыходжання з агнястрэльнай зброяй расеец заплаціў штраф у памеры 750 тыс. рублёў. І напрыканцы яму забаранілі ўезд у Беларусь тэрмінам на адзін год.

Госці вялі сябе адкрыта па-хамску: нават да касы банка для аплаты штрафу мужчыны спрабавалі прарвацца без чаргі, адсунуўшы ў бок пенсіянераў, кажуць у міліцыі.

Да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты і дырэктар установы «Лоеўская раённая арганізацыйная структура» грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?