10 красавіка ў беларускую сталіцу прыедуць ўдзельнікі круглага стала, які будзе прысвечаны тэме «Узаемадзеянне ўлады і грамадства ў мэтах процідзеяння вонкаваму ўмяшальніцтву і «каляровым рэвалюцыям».

Як паведамляе афіцыйны сайт АДКБ, генсакратар Мікалай Бардзюжа выступіць на адкрыцці мерапрыемства з адмысловымі дакладам.

У рамках круглага стала запланавана абмеркаваць механізмы вонкавага ўмяшальніцтва ў справы былых краін СССР і іншых.

Удзельнікі маюць намер абмеркаваць мадэлі правакацый — выкарыстанне тэрарыстаў, наймітаў, экстрэмістаў, а таксама пытанні фінансавання дэстабілізацыйных мерапрыемстваў, ролі няўрадавых арганізацый, інтэрнэту, СМІ, сацыяльных сетак.

У прыватнасці, на сустрэчы таксама закрануць тэхналогіі і механізмы крызіснага рэагавання, апераджальныя механізмы нейтралізацыі негатыўнага ўплыву знешніх умяшанняў за кошт стварэння і ўмацавання ўнутраных гарызантальных і вертыкальных сувязяў ў грамадзянскай супольнасці. Не застануцца па-за ўвагай і пытанні ідэалогіі, патрыятычнае выхаванне і маральныя каштоўнасці грамадства.

Круглы стол арганізаваны Дзяржаўным сакратарыятам Рады бяспекі Беларусі, сакратарыятам АДКБ пры ўдзеле аналітычнай асацыяцыі АДКБ і Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?