Урад і далей будзе павышаць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, але не больш за 5 долараў плюс індэксацыя ў залежнасці ад змены кошту.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін адзначыў, што цяпер жыхары Беларусі плацяць толькі 28% ад кошту паслуг на жыллёва-камунальныя паслугі. Ён таксама адзначыў, што да 2015 года карыстальнікі электрычнасці і газу будуць плаціць поўны кошт за гэтыя паслугі. Астатняя камуналка беларусам абыйдзецца прыкладна 60% ад поўнага кошту. 

У Беларусі створана рабочая група пад кіраўніцтвам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, якая ў тым ліку разглядае пытанні тарыфнай палітыкі. 

«Мы выключаем неўласцівыя выдаткі, якія раней былі прадугледжаны ў плацяжах і выстаўляліся насельніцтву. У бліжэйшыя месяц — два мы завершым працу, і вы ўбачыце празрыстасць у прадастаўленні камунальных паслуг », — паведаміў Анатоль Калінін. «Наша задача — зняць лішнія выдаткі, якія не павінны адносіцца да сабекошту паслуг», — падкрэсліў ён. 

Ён таксама паабяцаў, што павышэння тарыфаў на паслугі ЖКГ у гэтым годзе больш не будзе. 

Кошт камунальных паслуг у апошні раз падвышаліся ў сакавіку 2014-га, пасля чаго беларусам сталі прыходзіць жыроўкі, «патлусцеўшыя» на 2,8%. Перад гэтым павышэнне праводзілася ў лютым, калі павялічыўся на 18% тарыф за электраэнергію. Гэтак, паступовы рост тарыфаў за электраэнергію, газ і ЖКГ скарачае розніцу ў камунальных тарыфах ад іх рэальнага сабекошту з захаваннем частковага дзяржсубсідавання жыллёва-камунальнай сферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?