Свет114114

Расія плануе на 9 Мая сепаратысцкі шабаш

9 мая мае стаць апагеем актывізацыі прарасійскіх актывістаў у Украіне. Менавіта тады Масква хоча завершыць другі этап аперацыі па расчляненні Украіны. Расіі трэба паспець да прэзідэнцкіх выбараў 25 мая, якія дадуць суседняй дзяржаве ўсенародна абранага прэзідэнта з моцным мандатам. Такі прагноз на сваёй старонцы ў Facebook зрабіў кіраўнік украінскага Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Пачынаецца новая хваля актывізацыі сепаратысцкіх рухаў. Агульная мэта — апафеоз сепаратысцкага шабашу да 9 мая. Але гэта па іх сцэнары. Цяперашняя праца ўкраінскіх праваахоўнікаў і спецслужбаў ставіць пад вялікі сумнеў рэалізацыю гэтых планаў», — адзначыў ён.

Тымчук паведаміў, што Галоўнае выведвальнае кіраўніцтва РФ адклікае сваіх супрацоўнікаў з Крыма, перакідвае іх на ўсход Украіны.

«Каардынацыйным цэнтрам сепаратыстаў у Расіі прынята рашэнне ўзмацніць сетку каардынатараў ГРУ Генштаба Расіі, якія дзейнічаюць на ўкраінскай тэрыторыі. З гэтай мэтай з Крыма адкліканы супрацоўнікі расійскага ГРУ, пры непасрэдным удзеле якіх быў рэалізаваны сцэнар абвяшчэння «незалежнасці» і адлучэння Крыма ад Украіны», — напісаў Тымчук.

Нагадаем, 8 красавіка Тымчук адзначаў, што сепаратысты ў паўднёва-ўсходніх абласцях Украіны атрымалі заданне «арганізоўваць правакацыі з ахвярамі» ў гарадах рэгіёна, каб Расея магла гэта інтэрпрэтаваць як « тэрор украінскай улады супраць народу» і ўвесці свае войскі на ўкраінскую тэрыторыю.

Каментары114

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць