Цяпер ён знаходзіцца ў прадстаўнікоў органаў апекі. Як паведаміла прадстаўнік СУСК па Мурманскай вобласці Таццяна Кавалёва, бацькі хлопчыка развяліся, бацька меў права бачыцца з дзіцем два разы на тыдзень. 4 красавіка абое бацькоў з дзіцем знаходзіліся ў кавярні ў Севераморску. Прыдумаўшы нагоду, бацька вывеў хлопчыка з кавярні і павёз у невядомым кірунку. Да пошукаў дзіцяці падключыліся праваахоўныя органы, была заведзеная крымінальная справа. Мужчыну аб'явілі ў федэральны вышук.

«Была атрыманая інфармацыя, што хлопчыка маглі вывезці ў Беларусь, яна пацвердзілася. Дзіця знойдзенае ў Беларусі, яго месцазнаходжанне высветленае, ён знаходзіцца ў прадстаўнікоў органаў апекі», — паведаміла Кавалёва. Паводле яе словаў, вырашаецца пытанне аб вяртанні хлопчыка ў Мурманск.

Паводле інфармацыі ўпаўнаважанага па правах дзіцяці ў Мурманскай вобласці Барыса Когана, месцазнаходжанне дзіцяці высветлілі сваякі і паведамілі беларускі адрас амбудсмену. «Я адразу звярнуўся ў сельскі выканкам і органы апекі. Яны прыехалі па адрасе і ўбачылі хлопчыка. Беларускі бок паставіўся да гэтага з увагай, вельмі дапамог», — сказаў Коган.

Паводле яго словаў, дзіця перанесла стрэс, яго фізічны і псіхалагічны стан выклікае трывогу ў супрацоўнікаў органаў апекі. «Яны абяцалі аказаць неабходную дапамогу. Акрамя таго, мама хлопчыка збіраецца вылецець па яго», — дадаў Коган.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?