Пра гэта падчас жывой лініі, арганізаванай у газеце «СБ. Беларусь сегодня», заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.

«Мы плануем увесці безнаяўныя жыллёвыя субсідыі, каб выключыць субсідыяванне галіны ў камунальнай гаспадарцы і каб сродкі накіроўваліся менавіта спажыўцу паслуг — чалавеку. Нам трэба яшчэ выразна адпрацаваць алгарытм, і потым мы праінфармуем аб гэтым насельніцтва ў рамках рабочай групы», — сказаў віцэ-прэм'ер. Ён удакладніў, што не гатовы дакладна сказаць аб працэнтах, аднак прывёў прыклад: калі сукупны даход сям'і складае пэўную невялікую суму, то ўладальнік жылля мае права аплачваць паслугі на 80% і атрымліваць 20% субсідый.

У рэспубліцы створаная рабочая група для вывучэння праблемных пытанняў у сферы ЖКГ пад кіраўніцтвам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, якая ў тым ліку разглядае пытанні тарыфнай палітыкі. У найбліжэйшыя месяцы плануецца падвесці вынікі гэтай дзейнасці. Па выніках будзе падрыхтаваны нарматыўны дакумент, які разгледзяць на найвышэйшым дзяржаўным узроўні. «Прымем такі дакумент, які будзе значна змяняць сітуацыю па якасці паслуг, па іх празрыстасці», — запэўніў Анатоль Калінін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?