Афіцыйны курс даляра ні разу не апусціўся за апошнія 4,5 месяца і дарос да 9920 рублёў.
Курс у абменніках яшчэ вышэйшы, ён абнаўляе рэкорды ледзь не кожны дзень.
Сёння ад раніцы «БПС-Сбербанк» прадае амерыканскую валюту па 9990 рублёў.
Самы выгадны курс куплі даляра на раніцу складаў 9930 рублёў.
Курс продажу амерыканскай валюты тым часам падняўся да 9860-9910 рублёў.