У чацвер 10 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель рэзка аслабіўся да кошыка валют на 0,41% за кошт адначасовага і досыць моцнага ўмацавання еўра і расійскага рубля.

Курс даляра застаўся без зменаў на ўзроўні 9920 беларускіх рублёў. Але гэта максімальнае значэнне за ўсю гісторыю таргоў.

Курс еўра сёння вырас адразу на 70 рублёў да 13 750 беларускіх рублёў і абнавіў гістарычны максімум. За апошнія чатыры дні еўра дадаў 190 рублёў.

Курс расійскага рубля дадаў адразу 2 рублі да 279,5 беларускіх рублёў. Учора было зафіксавана зніжэнне на 1,5 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?