Грамадства1818

Мастак Гэнік Лойка спрабаваў засудзіць КДБ за мову

Сёння, 10 красавіка, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска слухалася справа мастака Гэніка Лойка супраць КДБ.

Гэнік Лойка ў судзе. 

Сп. Лойка падаў пазоў супраць Камітэта дзяржбяспекі, бо супрацоўнік КДБ Сяргей Кайдуноў, да якога Лойка прыйшоў на прыём, не размаўляў па-беларуску. У пазове Лойка ўказаў, што Кайдуноў паведаміў яму пра сваё невалоданне беларускай мовай, бо жыве ў Беларусі толькі з 1990 года.

У звязку з гэтым Лойка запатрабаваў ад КДБ прыняць захады аж да звальнення Кайдунова.

«Калі ты просты грамадзянін, калі ласка, ведай адну мову. Але калі ты службовец, ты мусіш ведаць дзве мовы і адказваць на мове звароту.

Калі чалавек не хоча выконваць законы, ведаць дзве мовы, адпусціце яго, хай ён будзе не службоўцам, а грамадзянінам і карыстаецца адной мовай. Я проста хацеў пачуць ад Кайдунова беларускаю мову. Я грамадзянін, я народ, я гаспадар, а вы служкі, якія мусяць рабіць тое, што патрабуе гаспадар», — патлумачыў Лойка.

Такса Лойка скардзіўся, што падаваў заяву аб парушэнні 4-га артыкула Закона аб мовах, а КДБ у сваіх адказах спасылаўся толькі на 5-ы артыкул адпаведнага закона.

Працэс вяла суддзя Алена Сямак.

Ужо ў пачатку пасяджэння паміж Лойкам і суддзёй адбыўся канфлікт. Лойка адмовіўся перадаваць пашпарт сакратарцы і пацвярджаць сваю асобу, бо просьба была сфармулявана па-расійску.

На гэта суддзя адказала, што згодна з Канстытуцыяй і грамадска-працэсуальным кодэксам дзяржаўнымі мовамі Беларусі ёсць беларуская і расійская, і грамадзянін можа выбіраць сваю мову, але не ў праве патрабаваць пэўнай мовы судаводства.

«У нас, на жаль, дзве дзяржаўныя мовы, і вы мусіце імі валодаць. За свой кошт наймайце перакладчыка», — патлумачыла суддзя.

«Я хачу чуць пытанні па-беларуску», — сказаў Лойка.

На гэта суддзя адказала «чуйце» і паведаміла, што Лойка можа пакінуць залу суда. Тады Лойка абвясціў адвод суддзі, аднак пасля яна адхіліла яго пасля разгляду.

Пасля гэтага Лойка зноў запатрабаваў перакладчыка, аднак суддзя патлумачыла, што суд не прадастаўляе перакладчыка з адной дзяржаўнай мовы на іншую.

Прадстаўнік КДБ. 

Адказчык з КДБ, які неразборліва вымавіў сваё імя і прозвішча, патлумачыў, што Лойку не адмовілі ў прыёме ў КДБ і даслалі яму адказ па-беларуску. Таму адказчык не прызнаў пазоў Лойкі правамерным.

Адказчык паведаміў, што Кайдуноў ведае дзяржаўныя мовы ў аб'ёме, неабходным для выканання службовых абавязкаў. Таксама ён патлумачыў, што 4 артыкул Закона аб мовах не датычыцца грамадзян, а датычыцца толькі службоўцаў.

Адказчык патлумачыў, што КДБ не адмовіўся выслухаць Лойку, прыняў яго скаргу, аформленаю па-беларуску і даслаў беларускамоўны адказ, таму КДБ прызнаў іск беспадстаўным.

У выніку суддзя адмовіла Лойку ў задавальненні скаргі, бо суд не знайшоў парушэння правоў грамадзянінам КДБ.

Таксама суддзя паведаміла, што ніводны закон не прадпісвае службовым асобам вусна адказваць на беларускамоўны зварот па-беларуску.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення16

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення16

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць