Скандальна вядомы расійскі акцёр Аляксей Панін спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, паведамляюць расійскія СМІ.
Артыст наглытаўся супакаяльных сродкаў, аднак на дапамогу своечасова прыйшлі дактары.
Сам артыст патлумачыў такі адчайны ўчынак тым, што быў вельмі засмучаны рашэннем жонкі сысці ад яго.
Пазней Панін, праўда, прызнаўся, што гэта не быў суіцыд, а ён проста не разлічыў дозы:
— Я трошкі перабраў супакаяльнага, ад якога мне стала кепска. Давялося проста выклікаць «хуткую дапамогу», і дактары мяне прачысцілі, прамылі, зрабілі кропельніцу і прывялі ў парадак.
Пры гэтым Аляксей падкрэсліў, што збіраецца працягваць жыць толькі дзеля сваіх маці і дачкі.
Акцёр прызнаўся, што не ўяўляе свайго далейшага жыцця без каханай жонкі і нізашто не дасць ёй разводу.
«Люся заўсёды будзе маёй жонкай. Калі яна не будзе маёй жонкай, яна будзе маёй удавой. У труне я буду ляжаць у пярсцёнку. Я не давяду да разводу. Адзінае, што мяне спыняе, — гэта мая дачка і мая мама. Гэта адказнасць. У мяне ёсць дачка, у мяне ёсць мама, і, вядома, я не вар'ят, каб у адну секунду ўзяць усё і перакрэсліць. Калі б на мне не было гэтай адказнасці, я б у Казахстане не выклікаў «хуткую», — расказаў Панін.
У Казахстане артыст знаходзіўся з гастролямі і сарваў адзін са спектакляў са сваім удзелам. Ён з'явіўся на прэм'еру ў нецвярозым выглядзе, а потым яшчэ і ўварваўся ў залу для гледачоў, сказаўшы, што зможа граць сёння, аднак усе ўжо заўважылі ў якім ён стане, і пакінулі залу.