Ідзе падрыхтоўка да правядзення новага конкурсу па продажы дзяржаўнай долі ў СТАА «МТС», паведаміў сёння журналістам у палаце прадстаўнікоў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Папкоў.

«Папярэдні конкурс, як вы ведаеце, месяц таму не адбыўся. На сённяшні дзень ідзе прапрацоўка аб продажы «МТС», — сказаў ён.

Па словах Папкова, прапрацоўваецца таксама пытанне аб цане дзярждолі ў «МТС». На ўдакладняючае пытанне, ці будзе цана зніжана, міністр адказаў: «Цана вызначаецца кіраўніком дзяржавы, каментаваць яе ў мяне няма права».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?