За такое рашэнне прагаласавалі 145 членаў ПАРЕ.

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы пазбавіла расійскую дэлегацыю права голасу і забараніла расейцам займаць кіруючыя пасады ў ПАРЕ да канца года з-за падтрымкі расійскімі дэпутатамі дзеянняў па акупацыі і анексіі Крыма Масквой.

Гэта рашэнне прынята падчас слуханняў на сесіі ПАРЕ ў Страсбургу, удзелу ў якіх расійская дэлегацыя не прымала.

«У студзені мы вернемся да гэтага пытання і забарона галасавання можа быць працягнута. Павінен быць паэтапны падыход да пытання санкцый», — сказаў дакладчык Штэфан Шэнах з Аўстрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?