Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка заявіла, што не будзе здымаць сваю кандыдатуру з прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта яна сказала на мітынгу ў Хмяльніцкім.
Яна выбачылася перад прысутнымі:
«Я хачу цяпер прынесці Вам свае прабачэнні, калі я нешта ў сваім жыцці зрабіла не так. Я магла памыляцца, магла зрабіць нешта не так, як вы чакалі, але я ніколі не вызнавала падвойных стандартаў», — заявіла Цімашэнка.
Яна лічыць, што грамадскасць павінна зрабіць высновы з памылак Аранжавай рэвалюцыі, не мае права не выканаць патрабаванняў Еўрамайдану, таму абавязана не дапусціць да ўлады алігархічныя кланы.
Як вядома, Пятро Парашэнка заклікаў Цімашэнку зняць сваю кандыдатуру з выбараў.
0
0
0
0
0
0