Беларускія дэпутаты прынялі сёння ў першым чытанні папраўкі ў шэраг законаў па пытаннях забеспячэння бяспекі дарожнага руху.

Як адзначыў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка, гаворка ідзе аб парушэннях правілаў спынення і стаянкі транспартных сродкаў, а таксама іх прымусовай эвакуацыі і адбуксоўкі.

У прыватнасці, прапануецца замацаванне магчымасці прыцягнення вадзіцеляў да адказнасці за парушэнне правілаў спынення і стаянкі транспартных сродкаў на падставе фіксацыі правапарушэння спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме і маюць функцыі фота-і кіназдымкі, відэазапісу, па аналогіі з перавышэннем устаноўленай хуткасці. Гэтая мера накіраваная на барацьбу з парушальнікамі, чые дзеянні перашкаджаюць нармальнай працы сацыяльных, камунальных, дарожных службаў, парушаюць правы і законныя інтарэсы грамадзян.

У законапраекце значная ўвага надаецца комплекснаму ўрэгуляванню прымусовай адбуксоўкі (эвакуацыі) транспартных сродкаў, іх адбуксоўкі без памяшчэння на ахоўную стаянку.

Акрамя таго, у дакуменце асобна замацаваныя нормы аб адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, ўстаноўленай хуткасці руху, зафіксаванай спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме і маюць функцыі фота-і кіназдымкі, відэазапісу. Пры гэтым прадугледжана дакладнае ўказанне памеру санкцый за такія правапарушэнні.

У законапраекце знайшлі адлюстраванне пытанні ўзмацнення адказнасці за кіраванне транспартнымі сродкамі, якія не прайшлі дзяржаўны тэхагляд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?