У абарот краін-удзельніц Мытнага саюза ўвойдзе новая валюта - Алтын. Стварыць яе планавалася да 2025 года, але, як перадае тэлеканал Life News, увядзенне міжнародных эканамічных санкцый супраць Расеі краінамі Захаду і ЗША можа істотна паскорыць гэты працэс, скараціўшы яго да 3-5 гадоў.

У траўні кіраўнікі Расеі, Казахстана і Беларусі падпішуць дамову аб стварэнні з 2015 года Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), які стане своеасаблівым адказам Еўразвязу. Да новай фінансава-эканамічнай прасторы можа далучыцца Кыргызстан, Арменія і Таджыкістан.

Ідэю аб стварэнні адзінай валюты, ініцыятарам якой стаў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, у 2012 годзе падтрымаў расійскі лідар Уладзімір Пуцін.

У праекце саюза мяркуецца і стварэнне наднацыянальнага мегарэгулятара адзінай валюты - Еўразійскага цэнтрабанка, які будзе жорстка падпарадкоўвацца савету з прэзідэнтаў або прэм'ераў дзяржаў ЕАЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?