Журналіст газеты «Брэсцкі кур’ер» Ігар Набойчанка зрабіў фотаздымак свежых акопаў на мяжы Беларусі і Украіны.

Вось што ён распавёў.

Вяртаючыся ў нядзелю з Украіны, на выездзе з памежнага пераходу Новыя Ярылавічы (Чарнігаўская вобласць) у бок беларускай мяжы звярнуў увагу на тое, чаго зусім нядаўна не было.

Па абодва бакі дарогі з'явіліся свежыя агнявыя кропкі, абкладзеныя мяшкамі з пяском і замаскіраваныя хваёвымі галінкамі. Сектары абстрэлу — у беларускім кірунку. Аднак прыкметна, што ўмацаванні зробленыя не для ваенных дзеянняў, а хутчэй у мэтах выканання загаду.

Украінскія памежнікі ўзброеныя пісталетамі і аўтаматамі, у той час як на сумежным беларускім пераходзе Новая Гута нашыя вартавыя памежнікі нясуць службу без зброі. А ў астатнім усё па-ранейшаму, па-добрасуседску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?