Кіеў прапануе ўсім, хто са зброяй у руках працягвае ўтрымліваць будынак адміністрацыі і сілавых структур у Луганску і Данецку, амністыю і нагадвае аб агучаным напярэдадні ультыматуме. Яго тэрмін заканчваецца сёння ўвечары. Урад Украіны прапануе палітычнае рашэнне канфлікту паміж прарасейскімі маніфестантамі і ўладамі, у адваротным выпадку адказ будзе «сілавы». 

«Умовы нават тыя, якія нам прапануюць, непрымальныя — здаць зброю, а мы вам за гэта даруем. Гэта нам не падыходзіць, — кажа адзін з кіраўнікоў групы, якая захапіла ў Луганску будынак СБУ. 

У Данецку за мінулую ноч прыхільнікі федэрацыі пад расійскімі сцягамі ўмацавалі барыкады ля будынка абласной адміністрацыі. У прапанаваную Кіевам амністыю тут таксама не вераць, асабліва пасля прынятага ў пачатку гэтага тыдня закона аб узмацненні жорсткасці пакарання за сепаратызм. 

«Настрой проста выдатны. «Руская» вясна прагрэсуе! Усю ноч адстаялі, чацвёрты дзень. У насельніцтва настрой выдатны» — кажа адзін з маніфестантаў. 

Зрэшты, акрамя барыкад ў цэнтры, у горадзе няма іншых пунктаў супрацьстаяння. Данецк вяртаецца да звычайнага жыцця пры ўзмоцненых нарадах міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?