Апоўначы у цэнтры Гомеля супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы мясцовы жыхар, які цягнуў за сабой тры саджанцы туі.

Апоўначы 8 красавіка адзін з нарадаў міліцыі, які знаходзіўся на дзяжурстве, далажылі аб затрыманні парушальніка. Падчас патрулявання міліцыянты заўважылі дзіўнага грамадзяніна, які нёс у ахапак некалькі саджанцаў дэкаратыўнай туі, якім упрыгожваюцца абочыны пешаходных тратуараў. Адчуўшы няладнае, супрацоўнікі задалі мужчыне некалькі пытанняў, пасля чаго той прызнаўся, што скраў саджанцы наўпрост каля будынка адміністрацыі чыгуначнага раёна Гомеля. Пра гэта паведаміў Дзмітрый Антоненка — намеснік камандзіра АМАП палка патрульна-паставой службы УУС аблвыканкама.

Падчас допыту выкрадальнік паведаміў, што раней ім былі скрадзеныя яшчэ дзевяць саджанцаў. Агульная сума матэрыяльнай шкоды склала каля 2 млн. рублёў.

32-гадовага жыхара Гомеля затрымалі па арт. 108 КПК Рэспублікі Беларусь. Усе выкрадзеныя дрэвы былі канфіскаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?