Атракцыёны ў парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў, Цэнтральным дзіцячым парку ім. М. Горкага, парку ім. 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і парку ім. 900-годдзя горада Мінска пачнуць працаваць 11 красавіка ў 11.00. 

А ўрачыстыя цырымоніі адкрыцця летняга сезону з канцэртна-гульнявымі праграмамі для наведвальнікаў пройдуць у парках у суботу, 12 красавіка. 

Як паведаміла карэспандэнту начальнік аддзела культурна-масавай і спартыўнай работы УП «Гарадскія паркі Мінскзелянбуда» Лідзія Вежнавец, па панядзелках атракцыёны ў ЦДП ім. М. Горкага, парках ім. Чалюскінцаў і ім. 900-годдзя горада Мінска будуць працаваць з 15.00 да 21.00, з аўторка па чацвер — з 11.00 да 21.00, у пятніцу — нядзелю, а таксама ў святочныя і перадсвяточныя дні — з 11.00 да 22.00. У парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў па выхадных днях на танцавальнай пляцоўцы арганізуюць платныя праграмы, якія будуць праходзіць з 16.30 да 18.30. У парку ім. 50-годдзя Вялікага Кастрычніка можна будзе пакатацца на атракцыёне ў любы дзень з 11.00 да 19.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?