У Беларусі плануюць прыняць меры па стрымліванні імпарту піва. Аб гэтым ішла размова 10 красавіка на нарадзе ў кіраўніка Беларусі аб стане і перспектывах развіцця піваварнай галіны.

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч далажыў аб планаваных мерах урада па выпраўленні сітуацыі ў піваварнай галіне, у прыватнасці адносна замежных кампаній, якія працуюць на беларускім рынку. Паводле яго слоў, на працягу другога квартала з вытворцамі піва будуць падпісаны дамовы, у якіх будуць закладзены абавязацельствы як па аб'ёмах вытворчасці піва, так і па імпарце.

«Калі вытворца захоча завезці якую-небудзь марку, то павінен будзе перакрыць гэта экспартам», — растлумачыў прэм'ер-міністр, дадаўшы, што пры адмове ад работы на ўмовах дагавора будзе пастаўлена пытанне аб далейшым знаходжанні кампаніі на ўнутраным рынку.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кабякоў падтрымаў прэм'ер-міністра ў той частцы, што ключавым рашэннем на сённяшні момант з'яўляецца неабходнасць заключэння пагадненняў з замежнымі піваварнымі кампаніямі па ўмовах паводзін на беларускім рынку.

Аляксандр Лукашэнка катэгарычна забараніў прадаваць імпартнае піва без пэўных дазволаў і дамоваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?