Сёння, 11 красавіка, жыхары Брэста будуць мець унікальную магчымасць пабачыць рэдкія гістарычныя выданні і сустрэцца з іх аўтарамі.
На сустрэчы будзе прадстаўлены свежы нумар часопіса «ARCHE» 4/2013 «Беларусь у цяні Палесся», прысвечаны Берасцейшчыне.
Таксама ў межах акцыі «Гістарычны тыдзень» пройдзе прэзентацыя свежавыданай манаграфіі доктара Юрыя Гардзеева «Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма». Аўтар адкажа на ўсе пытанні!
У сустрэчы возьме ўдзел і рэдактар «ARCHE» Валер Булгакаў.
Будуць прэзентаваныя таксама іншыя гістарычныя выданні:
— манаграфія Рымвідаса Пятраўскаса «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя» «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя»,
— Алега Латышонка. «Жаўнеры БНР»,
— Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі»,
— Марка Бартушкі. «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.»,
— Сяргія Плахія «Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі»,
— Зборнік памяці Паўла Лойкі «Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час»,
— Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.»,
— «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час»,
— Алеся Белага «Хроніка Белай Русі»,
— Эдмундаса Гімжаўскаса«Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 гг.»,
— толькі што выдадзенае другое выданне кнігі «Балахоўцы» (з дадаткам даследавання эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча «Асобны атрад БНР у Прабалтыцы»,
а таксама свежыя нумары «ARCHE» і дзясяткі іншых выданняў.
Берасцейская сустрэча пачнецца а 19.00 па адрасе: вул. Дворнікава, 63.
Даведкі па т.: (29) 550 7969.