Пасол Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежэль вярнуўся ў Мінск 10 красавіка пасля кансультацый у Кіеве, паведамілі ва ўкраінскім дыппрадстаўніцтве.

Нагадаем, Ежэль з'ехаў на кансультацыі 25 сакавіка. Падставай для адклікання дыпламата ў Кіеў сталі выказванні Аляксандра Лукашэнкі, які, гутарычы з журналістамі 23 сакавіка, назваў Крым часткай Расіі. «Крым не з'яўляецца незалежнай дзяржавай, як тая ж Асеція, Абхазія і гэтак далей. Крым сёння — частка тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Можна прызнаваць гэта ці не прызнаваць, але ад гэтага нічога не зменіцца», — сказаў Лукашэнка.

Адначасова з адкліканнем свайго пасла МЗС Украіны накіраваў беларускаму боку ноту, у якой, у прыватнасці, казалася: такія выказванні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ідуць насуперак з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права і пазіцыяй большасці краін свету, якія асудзілі дзеянні Расіі адносна анексіі Крыма.

Беларускае МЗС свайго пасла з Кіева не адклікаў, бо «не бачыла ў гэтым неабходнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?