Інспэктары Рассельгаснагляду атэставалі 47 зь 58 правераных у верасьні малочных прадпрыемстваў Беларусі.

Сярод атэставаных менскія малочныя камбінаты, ААТ «Савушкаў прадукт» ды інш. Зь першай спробы не атэставаліся Смалявіцкі, Нарачанскі, Кобрынскі ды Ляхавіцкі малочныя камбінаты. На гэтых прадпрыемствах чакаецца другая праверка, па выніках якой яны, магчыма, таксама атрымаюць атэстат Рассельгаснагляду, паведамляе БЕЛТА.

Расейскія спэцыялісты высока ацанілі ўзровень санітарнага і вэтэрынарнага стану беларускіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. У лістападзе праверкі чакаюцца на 10 мясаперапрацоўчых, 13 малочных прадпрыемствах і 6 птушкафабрыках.

Нагадаем, што да 1 сакавіка 2008 г. экспарт беларускай малочнай прадукцыі ў РФ дазволены незалежна ад наяўнасьці ў прадпрыемства атэстацыі. На сёньня айчынныя прадпрыемствы маюць права вывезьці ў Расею рэшту прадукцыі, што застаецца пасьля выкананьня заданьня па насычэньні ўнутранага рынку.

Лагоднасьць расейскіх інспэктараў ў дачыненьні да беларускіх вытворцаў малака экспэрты тлумачаць дэфіцытам малочнай прадукцыі ў Расеі ў выніку сёлетняга неўраджаю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?