У Беларусі гатовы прыняць украінцаў, калі прыйдзецца, але лепш, каб у іх было ціха і спакойна, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з работнікамі прадпрыемства «Слуцкія паясы».

«Ён (украінскі народ) просіцца да нас. Таму трэба думаць. Нікуды не дзенешся, прыйдзецца кагосьці з братоў нашых і сясцёр забіраць. Будзем глядзець. Возьмем, калі прыйдзецца, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але лепш, каб там было ціха і спакойна,

каб гэтыя добрыя людзі жылі там спакойна. І нам было б лепш, і ім добра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?