Зніжэнне Нацбанкам стаўкі рэфінансавання на 1 працэнт выклікана аб'ектыўнымі прычынамі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Тарас Надольны.

«Сёння ёсць магчымасць пры захаванні жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі стаўку рэфінансавання знізіць, — адзначыў Тарас Надольны. — Існуюць пэўныя патрэбнасці ў крэдытаванні эканомікі. Безумоўна, стаўкі ў беларускім рублі не тое, што жорсткія, але дзесьці загараджальныя. Зыходзячы з таго, што ўзровень інфляцыі ідзе на зніжэнне, магчымасці для зніжэння стаўкі рэфінансавання на адзін працэнтны пункт даволі аб'ектыўныя».

Зніжэнне стаўкі рэфінансавання Тарас Надольны ў тым ліку аргументаваў пэўнай стабілізацыяй на грашовым рынку Беларусі.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што залішне высокія працэнтныя стаўкі садзейнічаюць фарміраванню ў людзей чаканняў і змяненне працэнтнай стаўкі на дэпазітным рынку пачынае іх непакоіць.

Пастанова Нацбанка аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання напярэдадні афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент уступае ў сілу з 16 красавіка 2014 года.

Стаўка рэфінансавання ўстанаўліваецца ў памеры 22,5% (на гэты час яна складае 23,5%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?