Мінгарвыканкам выдзеліў сродкі на набыццё кветак сем'ям загінулых падчас тэракта ў метрапалітэне, паведаміў БелаПАН першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама Дзяніс Капітан.

Сродкі ў памеры трох базавых велічынь (450 тыс. рублёў) будуць пералічаны сем'ям загінулых, у якіх ёсць непрацуючыя пенсіянеры. 

У выніку выбуху ў метро, які адбыўся 11 красавіка 2011 года ў 17.56, загінулі 15 чалавек, 315 — пацярпелі, з іх цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымалі 32 чалавекі.

Як паведамлялася раней, са сродкаў бюджэту горада ў 2011 годзе пацярпелым ад тэракта было выплачана больш чым 600 млн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?