У Дзярждуму ўнесены законапраект аб крымінальнай адказнасці сваякоў асуджаных за злачынствы супраць грамадскай бяспекі.

Аўтарам паправак выступіў дэпутат ад ЛДПР Раман Худзякоў, перадае «Эхо Москвы». Згодна з папраўкамі ў выпадку здзяйснення асобай злачынства супраць грамадскай бяспекі крымінальнай адказнасці таксама будуць падлягаць яго блізкія сваякі, у тым ліку і ў выпадку смерці злачынца.

Расейскі абмудсмэн Уладзімір Лукін супраць законапраекта аб крымінальнай адказнасці сваякоў тэрарыстаў.

Разам з тым, блогер Андрэй Скляраў лічыць, што з нагоды барацьбы з тэрарызмам у Дзярждуму ўнесены законапраект «жахлівай рэпрэсіўнай моцы».

«Злачынствы супраць грамадскай бяспекі - гэта цэлы раздзел Крымінальнага Кодэкса, 23 артыкула КК РФ, сярод іх 214 «Вандалізм», 213 «Хуліганства» і 212 «Масавыя беспарадкі», якія рэгулярна прымяняюцца супраць палітычных апанентаў улады. Рэжым атрымае магчымасць прэсаваць сваякоў асуджаных, напрыклад, за падзеі на Балотнай, апазіцыянераў.

«Хуліганка», 213-і артыкул у прынцыпе адносіцца да папулярных. Па ім у Расеі сядзяць некалькі дзесяткаў тысяч чалавек. Згодна з унесеным законапраектам, сваякі зняволеных па хуліганцы, роўна як і сваякі асуджаных за што-небудзь накшталт 219 КК РФ - «Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі», падпадаюць пад крымінальную адказнасць», - піша Скляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?