Кандыдат у прэзідэнты Украіны Алег Цароў заявіў, што гатовы стаць лідарам так званага «Паўднёва-ўсходняга руху». Аб гэтым ён сказаў сёння на прэс-канферэнцыі ў Данецку.

«Мяне сёння на мітынгу (каля будынку Данецкага аблсавета, захопленага сепаратыстамі) і на савеце папрасілі паспрабаваць арганізаваць паўднёва-ўсходні рух і выступіць лідарам. Я сказаў, што паспрабую. Трэба дапамагчы людзям», — заявіў Цароў.

Я паабяцаў, што калі рух у нейкі момант вырашыць, што я не павінен балатавацца ў прэзідэнты, я не буду», — дадаў ён.

Паводле яго слоў, мэтай руху з'яўляецца «федэралізацыя, бо гэта адзіны спосаб зберагчы краіну ад распаду».

На пытанне, ці падтрымлівае ён «Данецкую рэспубліку», Цароў заявіў: «Цяжка не прызнаваць людзей, якія выйшлі са сваімі патрабаваннямі. Іх трэба падтрымліваць».

Таксама Цароў запэўніў сепаратыстаў у Данецку, што зробіць усё для зрыву прэзідэнцкіх выбараў, якія прызначаныя на 25 мая.

Ён паабяцаў, што заўтра зноў прыедзе ў Данецк і зоймецца стварэннем «цэнтралізаванага органа» з цэнтрам у гэтым горадзе.

Як у Мікалаеве білі Царова

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?