Смяротнае ДТЗ адбылося каля 20.00 11 красавіка на сталічнай вуліцы Маякоўскага.
Загінулі два чалавекі — вадзіцель і пасажыр Yamaha. Матацыкл пасля сутыкнення адляцеў на сто метраў ад месца аварыі.
Як распавёў відавочца, кіроўца БМВ разварочваўся насупраць дома №16 па вуліцы Маякоўскага і пры здзяйсненні манеўру не саступіў дарогу матацыклу, які ехаў прама ў сустрэчным напрамку. Адбылося сутыкненне, кіроўца другога байка паспеў затармазіць.
Пакуль вядома толькі, што абодва загінулых — мужчыны, мяркуючы па ўсім, маладыя хлопцы, абодва былі ў моташлемах.
Абставіны аварыі ўстанаўлівае следча -аператыўная група.
0
0
0
0
0
0