15 мільярдаў кубаметраў газу, якія павінны быць у сховішчах НАК «Нафтагаз Украіны», ёсць толькі на паперы, — сказаў прэм'ер-міністр Арсен Яцанюк.
«Мала таго, што ў нас 7 мільярдаў даляраў даўгоў нарабілі, 2 мільярды даляраў даўгоў мінулага года і частка бягучага за пастаўлены газ, так яшчэ 15 мільярдаў кубічных метраў газу, якіх проста няма ў сховішчах.
На балансе ёсць, а ў сховішчах — праблема — няма. І так у кожным сектары», — заявіў Яцанюк.
Па словах чыноўніка, «дружалюбная, братэрская цана» на газ, якую выставіла Расія, — амаль 500 даляраў ЗША за тысячу кубаметраў — ставіць Украіну ў шэраг неканкурэнтаздольных дзяржаў.
« Няма краіны, якая здольная заплаціць такую цану», - сказаў кіраўнік урада.
0
0
0
0
0
0