Сепаратысты ноччу ўзялі штурмам будынак пракуратуры Данецкай вобласці, але да раніцы ён быў вызвалены.
«Народ з пракуратуры ўжо сыходзіць на АДА, мянты іх не кранулі, проста выгналі з пракуратуры», - паведамляюць сепаратысты.
На іх думку, група асоб штурмавала пракуратуру па ўласнай ініцыятыве. «Пракуратуру некаторыя хлопцы ўзялі, каб, напэўна, справы свае спаліць, або пераследвалі асабістыя мэты», - кажуць яны.