Лідар «Правага сектара» Дзмітрый Яраш з нагоды апошніх падзей у Данецкай вобласці (захопам прарасійскімі сіламі і расійскімі вайскоўцамі будынкаў міліцыі) выступіў з відэазваротам да ўкраінцаў.

«У гэтыя хвіліны на ўсходзе Украіны, у тым ліку ў Данецку і Славянску адбываецца паўтарэнне крымскага сцэнару.

Іспіраваныя Масквой групы злачынцаў захопліваюць будынкі сілавых структур, бяруць у закладнікі міліцыянераў, прымушаюць кіраўнікоў сілавых ведамстваў пісаць заявы пра адстаўку. Гэты антыдзяржаўны закалот адбываецца пра падтрымцы прадстаўнікоў мясцовай улады і пры поўнай бяздзейнасці ўлады цэнтральнай, у тым ліку МУС. Крэмль разлічвае, што зможа заняць усходнія вобласці Украіны, не сустрэўшы ніякага супраціўлення кіеўскай улады, — кажа Яраш.

— У сувязі з сітуацыяй, што склалася, наказваю ўсім структурам Правага сектара правесці поўную мабілізацыю і прыгатавацца да рашучых дзеянняў для абароны суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Заклікаю ўсіх украінскіх сілавікоў не толькі не перашкаджаць дзеянням Правага сектара, але і дапамагаць яму ў навядзенні на ўкраінскіх землях законнага парадку. Існуе вялікая небяспека, што чынная ўлада прадоўжыць калабаранцкую палітыку. У звязку з гэтым заклікаю ўсіх украінскіх грамадзян быць гатовымі да ціску на ўкраінскую ўладу ў форме пікетаў і мітынгаў. На час вайны ўладу не крытыкуюць, гэта правільна, але варта памятаць, падчас вайны здраднікаў расстрэльваюць.

Усё ўкраінскае грамадства зараз павінна праявіць максімальную аднастайнасць.

Істэрыя, пацыфізм пра недапушчальнасць правакацый і неабходнасць мірнага вырашэння сітуацыі, толькі грае на руку нашым ворагам. Да нацыянальнай еднасці, да гатоўнасці да рашучага адпору акупантам. Не — пацыфізму і капітулянцтву. Грамадзяне, гуртуйцеся ў атрады самаабароны. Звязвайцеся з прадстаўніцтвамі ПС у абласцях. Разам мы прыдушам антыдзяржаўны закалот і адновім тэрытарыяльную цэласнасць нашай Бацькаўшчыны. Славе Украіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0