Ля Віцебску міліцыянты затрымалі 25 удзельнікаў ушанаваньня памяці продкаў. Імпрэза праходзіла з ініцыятывы Кансэрватыўна‑хрысьціянскай партыі БНФ на ўзьлеску каля вёскі Паляі.

Там у 1930‑1950 гады НКУС праводзіла масавыя расстрэлы ахвяраў рэпрэсіяў. На ўшанаваньне сабралася 25 чалавек. Сябры КХП БНФ усталявалі мэмарыяльны крыж і пад бел‑чырвона‑белымі сьцягамі прасьпявалі гімн «Магутны Божа».

Міліцыянты, якія назіралі за хадой імпрэзы на чале з маёрам Аляксандрам Ліленкам, кваліфікавалі яе як «несанкцыянаваны мітынг». Усіх прысутных на аўтобусе, якім яны прыехалі ў Паляі, міліцыянты змусілі паехаць у міліцыю Віцебскага раёну.

Старэйшы апазыцыянэр Барыс Хамайда узяў адказнасьць за арганізацыю ўшанаваньня на сябе і прапанаваў міліцыянтам адпусьціць астатніх. Міліцыянты не пагадзіліся.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0