Кадравыя рашэнні ў дачыненні да кіраўніцтва МУС і СБУ Данецкай вобласці павінны ўмацаваць сілавыя структуры рэгіёну, а сепаратыстам даецца ці не апошні шанец добраахвотна скласці зброю.

Такую заяву зрабіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Сенчанка.

Падзеі на Данеччыне чыноўнік лічыць вынікам прарасейскіх правакацый, на якія паддаліся і простыя жыхары краю.

За бяздзейнасць у Адміністрацыі прэзідэнта абяцаюць пакараць і праваахоўнікаў, якія падчас захопу аддзяленняў міліцыі і адміністрацыйных устаноў на Данеччыне не аказвалі сепаратыстам ніякага супраціву.

Асобна Сенчанка звярнуўся да экстрэмістаў.

«Тыя, хто ўзяў зброю ў рукі, хто займаў аддзяленне міліцыі, у тым ліку для таго, каб атрымаць доступ да зброі. Гэта людзі, якія здзейснілі злачынства. Калі вы не складзеце зброю і не вызваліце будынак, то ўлада вымушаная будзе прыняць рашэнне аб цвёрдым сілавым сцэнары. Сіл для гэтага на ўсходзе краіны сёння ў нас дастаткова», — заявіў Сенчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?