Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн наведае Кіеў 22 красавіка, паведамляе Reuters са спасылкай на заяву Белага дома.
Reuters.com
Адзначаецца, што Байдэн мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады ў Кіеве і грамадскімі арганізацыямі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, што пройдуць у маі.
«Віцэ-прэзідэнт выкажа падтрымку ЗША ў дачыненні да адзінай, дэмакратычнай Украіны, якая робіць самастойны выбар далейшага шляху свайго развіцця», — вынікае з заявы Белага дома.