Дачыненне сіл Расійскай Федэрацыі да беспарадкаў, якія адбываюцца на ўсходзе Украіны, нельга адмаўляць. Такое меркаванне ў сваім Твітары выказаў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт.
«Тое, што адбылося ўчора, — гэта спланаваная ваенная аперацыя, мэта якой — атрыманне кантролю над ключавымі абласцямі ўсходняй Украіны. Без удзелу Расеі гэта не магло адбыцца», — напісаў Більт.
Раней міністр замежных спраў Швецыі заяўляў, што ЕС павінен надаць Украіне істотную дапамогу для пераадолення крызіснай сітуацыі.
Сёння шведскі міністр наведвае Адэсу. Ён выказаў упэўненасць, што з дапамогай Еўрасаюза Украіна здольная пераадолець крызіс, як раней тое ўдалося Ірландыі, Партугаліі і Грэцыі.