Кіраўнік Беларусі ў інтэрв'ю для праграмы «Сёння. Выніковая праграма» тэлекампаніі НТВ распавёў падрабязнасці аб сваіх перамовах з в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым 29 сакавіка.

Лукашэнка ахарактарызаваў Аляксандра Турчынава як вельмі рэлігійнага чалавека і інтэлектуала.

«Мы можам не згаджацца з ім, у плане яго рэлігійнасці (ён баптыст) і гэтак далей, але ён вельмі верыць у тое, што робіць.

І ён не хлусіць. Калі ён гаворыць, значыць, кажа толькі праўду. Ён можа быць і не мае рацыю, але ён так лічыць», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Паводле слоў Лукашэнкі, Турчынаў сам прапанаваў адкрыта расказаць пра тое, што адбылося ва Украіне «па хвілінах і па гадзінах», адказаць на ўсе пытанні. «І ён мне выклаў, як гэта было на самай справе. Я не скажу, што ён мяне пераканаў па многіх рэчах, але некаторыя моманты былі цікавыя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

(…)

Паводле слоў кіраўніка Беларусі, ён запэўніў Аляксандра Турчынава ў адсутнасці якой-небудзь ваеннай пагрозы і ў прыватнасці абверг чуткі аб канцэнтрацыі войскаў на беларуска-ўкраінскай мяжы:

«Я кажу: добра, я зараз Вас вязу і вашых вайскоўцаў у любую кропку нашай мяжы, і вы пакажаце гэтую канцэнтрацыю войскаў. Аляксандр Турчынаў спытаў: « Так, а што, гэтага няма?». я кажу: не. І я Вам клянуся, што гэтага не будзе, я яму пра гэта сказаў. У гэтым няма ніякай неабходнасці. Больш за тое, ніякі Пуцін на вас не збіраецца нападаць».

«У гэтым ключы ішлі размовы, калі не браць нейкую канкрэтыку. Гэта значыць была вялікая заклапочанасць. І потым ён абсалютна прафесійна распавёў, як яны будуць дзейнічаць, калі раптам што, як яны будуць абараняцца.

Ён мне распавёў і паказаў усю дыслакацыю сваіх войскаў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Цяпер гэта не навіна, яны ўжо ў адкрытую пра гэта кажуць. Яны ўжо адкрыта гэта робяць, асабліва на ўсходніх сваіх межах — на мяжы з Расійскай Федэрацыяй».

«Тады гэта былі толькі планы, ён мне пра іх сказаў. І вы ведаеце, я яго пасля гэтага запаважаў яшчэ больш, бо я бачу, што ён адзін да аднаго робіць тое, што ён мне сказаў», - адзначыў кіраўнік Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?