Арганізатары сепаратысцкіх акцый на паўднёвым усходзе Украіны плацяць «байцам» за штурм будынка па 500 даляраў ЗША, а за ўдзел у мітынгу пад захопленым аб'ектам — па 500 грыўняў.

Пра гэта паведаміў журналіст « Дарожнага кантролю» Андрэй Дзиндзя на сваёй старонцы ў Facebook і звярнуўся да СБУ і МУС з просьбай прыняць аператыўныя меры супраць арганізатараў сепаратысцкіх акцый, апублікаваўшы імёны і нумары мабільных тэлефонаў вярбоўнікаў па гарадах.

У суботу і ў нядзелю шэрагу гарадоў Данецкай вобласці узброеныя сепаратысты распачалі спробы захопаў будынкаў.

Эксперты лічаць, што пасля правалу сепаратызму на ўзроўні абласцей дэструктыўныя сілы абралі тактыку акцый у паўднёва-ўсходняй Украіне на лакальным узроўні. Гэты працэс, ініцыяваны і каардынаваны расійскімі спецслужбамі, атрымлівае падтрымку, у тым ліку фінансавую, з боку прадстаўнікоў былога рэжыму Януковіча, а таксама некаторых алігархаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?