Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняла рашэнне пачаць шырокамаштабную спецаперацыю ў сувязі з падзеямі на ўсходзе краіны, заявіў выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў.

Падчас тэлевізійнага выступу 13 красавіка ён заклікаў украінцаў не падтрымліваць прарасійскія сілы на ўсходзе краіны. Ён заявіў, што ва ўмовах пагрозы замежнай агрэсіі неабходна адзінства, і заклікаў людзей не паддавацца паніцы.

Ён таксама паабяцаў амністыю ўсім, хто добраахвотна пакіне захопленыя будынка да раніцы аўторка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?