Адхілены ад пасады прэзідэнта Віктар Януковіч просіць ваеннаслужачых Украіны не выконваць «злачынныя загады», не страляць ва ўкраінскі народ.

Пра гэта ён заявіў у сваім выступе ў Растове-на-Доне ў нядзелю ўвечары.

Януковіч даваў нечаканую прэс-канферэнцыю з экс-генпракурорам Пшонкам і экс-міністрам унатраных спраў Захарчанкам.

Януковіч заявіў, што новая ўлада Украіны будзе несці крымінальную адказнасць.

«Украіна адной нагой ўступіла ў грамадзянскую вайну», — сказаў Януковіч.

«Украіна рухаецца да банкруцтва, народ краіны ніколі не прыме такі дыктат, асабліва дыктат нацыяналістаў», — запэўніў Януковіч.

Ён лічыць, што «сёння для Украіны важныя не хуткія выбары, а дыялог».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?