Каманды «беларускаму майдану» ў снежні 2010 года ішлі з Кіева. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю праграме «Сёння. Выніковая праграма» расійскай тэлекампаніі НТВ, якая выйшла ў эфір вечарам 13 красавіка.

Пра гэта, паводле слоў Лукашэнкі, ён расказаў в. а. прэзідэнта, старшыні Вярхоўнай рады Украіны Аляксандру Турчынаву падчас іх сустрэчы 29 сакавіка. На гэта Турчынаў прапанаваў назваць канкрэтнага чалавека. «Я вам проста для прыкладу кажу, што з Кіева мы фіксавалі тэлефанаванні, і ў нас запісы ёсць, яны ў крымінальных справах», — ухіліўся ад адказу на пытанне Лукашэнка.

Разам з тым ён заявіў, што атрады «Правага сектара», інструктарамі якіх выступалі «палякі ці амерыканцы», былі і ў Брэсцкай вобласці. «Яны паспрабавалі там весці падрыхтоўку і прыцягваць нашых. Але цягам сутак яны апынуліся там, дзе трэба», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?