Аляксандр Лукашэнка адзначае, што на Захадзе больш займаюцца размовамі, чым рэальнай дапамогай Украіне ў стабілізацыі эканомікі.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв'ю для праграмы «Сёння. Падагульняючая праграма» тэлекампаніі НТВ.

«Яны «кінулі» Украіну. Якая там дапамога? Гэта пакуль размовы. Краіна, якая галоўную скрыпку там сыграла, галоўную ролю, ЗША, якая друкуе гэтыя долары, спачатку пайкі сухія дала для арміі, а цяпер паабяцалі адзін мільярд долараў. МВФ - вы ведаеце, пад якія ўмовы паабяцаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Я так разумею, што ўрад Яцанюка думае, што рэвалюцыя ўсё спіша. Вось узнялі на 70 працэнтаў або 50 працэнтаў, паводле розных ацэнак, для насельніцтва цэны на газ, а ў насельніцтва наогул грошай няма пры гэтых цэнах жыць, тут яшчэ Расія падкінула новыя цэны па энерганосьбітах. І яны думаюць: ну гэта ж рэвалюцыя, мы ж не вінаватыя, гэта ж яны вінаватыя, — адзначыў ён. — Так, яны вінаватыя, але народ усё будзе з табой звязваць. І рэвалюцыя нічога не спіша. Гэта не тая рэвалюцыя з грамадзянскай вайной, якая была, там многае можна было спісаць».

«Яны няправільна робяць, што пайшлі на повадзе ў МВФ і Захаду і пачалі ўсе свае пазіцыі здаваць. У нас ёсць рэспублікі, якія такім чынам дзейнічалі, а цяпер не ведаюць, што рабіць», — лічыць беларускі кіраўнік.

«Таму на сённяшні дзень Захад, дэстабілізаваўшы абстаноўку, ускладніўшы яе яшчэ, амерыканцы «кінулі» Украіну. І добра, калі яшчэ Расія, ведаеце, адыдзе, сэрца адыдзе ў нашага чалавека там, на ўсходніх граніцах, і чым-небудзь дапаможа. Таму што інтарэс Украіны тут несувымерны з іх інтарэсам на Захадзе», - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю таксама выказаў сваё меркаванне наконт увядзення санкцый адносна расійскага боку.

«Вось яны ўвялі, я гляджу, супраць кіраўнікоў нейкіх кампаній, нібыта сяброў Пуціна. Ну дык заўтра будуць іншыя кіраўнікі кампаній і будуць ездзіць свабодна на Захад. Што за праблема?

Я наогул на гэту тэму не напружваўся б пакуль, — адзначыў ён. — Усялякае можа быць, але гэта, правільна ў вас гавораць, сабе на шкоду. Супраць Расіі ўвесці санкцыі - гэта сабе на шкоду».

«Так, амерыканцы будуць націскаць на Еўропу, каб яны больш і больш улазілі ў гэтыя санкцыі, але і Меркель, і іншыя, яны ж не дурні, яны разумеюць, наколькі яны залежаць сёння ад Расіі. У іх вялікі рэальны сектар эканомікі высокатэхналагічны, а для яго патрэбны рэсурсы, а рэсурсы гэтыя на ўсходзе», - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

«Таму абсалютна тут няма чаго баяцца гэтых нейкіх санкцый», - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?