Сёння вечарам у цэнтры ўкраінскай сталіцы актывісты атакавалі кандыдата ў прэзідэнты Украіны ад Партыі рэгіёнаў Міхаіла Добкіна і чакаюць выхаду з будынка аднаго з тэлеканалаў іншага кандыдата, экс-рэгіянала Алега Царова.

Варта нагадаць, што ў час кіравання Януковіча ў Харкаўскай вобласці, вотчыне Добкіна, сядзела ў турме Юлія Цімашэнка. Дык вось, яе адваката аблівалі зялёнкай у кожны яго прыезд да сваёй падабароннай. І зламыснікаў кожны раз «не маглі злавіць».

Добкіна і яго ахоўнікаў аблілі зялёнкай і абсыпалі мукой.

Акрамя таго, як паведамілі відавочцы, актывісты прабілі шыны на аўто Алега Царова, а Добкін сышоў ад мітынгоўцаў без гальштука.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?