Беларусь мае адмовіцца ад імпарту фруктова-ягадных напаўняльнікаў. Пра гэта заявіў журналістам прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, наведваючы Стаўпецкую філію ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На працягу 2013 была праведзена поўная рэканструкцыя завода (прытым што ў 2010 годзе рэканструкцыя тут ужо праводзілася). Яна абышлася прыкладна ў Br40 млрд. Закуплена ўстаноўка для вытворчасці фруктова-ягадных напаўняльнікаў і іх разліву. Пасля праведзенай мадэрнізацыі на Стаўпецкай філіі Гарадзейскага цукровага камбіната пры працы ў дзве змены выпускаюць 3 тыс. т фруктова-ягадных напаўняльнікаў, у тры змены — амаль 4 тыс. т.

«Такое прадпрыемства — адно ў рэспубліцы і фактычна вырашае рэспубліканскую праблему. Мы летась завезлі па імпарце 4,5 тыс. т напаўняльнікаў. Ёсць плошчы, дзе можна пашырыць вытворчасць, і, такім чынам, цалкам вырашыць патрэбу краіны», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0