Прэм'ер-міністр Расіі змясціў недвухсэнсоўныя пагрозы ў сваім фэйсбуку. Прыводзім іх даслоўна.

Reuters.com

Reuters.com

«Ва Украіне зноў пралілася кроў. Краіна ў прадчуванні грамадзянскай вайны. Гэта вельмі сумна. Прычына ўкраінскай трагедыі ў тым, што законная ўлада нават не спрабавала захаваць правапарадак у рэгіёнах краіны, калі там пачаліся захопы адміністрацыйных устаноў. Таму такую ўладу памножылі на нуль.

А нелегітымныя кіраўнікі, насупраць, спадзяюцца аднавіць той парадак, які яны самі цынічна патапталі, прыйшоўшы да ўлады ў выніку ўзброенага мяцяжу.

І наступаюць на свае ж граблі. Дзеянне спарадзіла супрацьдзеянне. Дзяржаўнае злачынства (пераварот у Кіеве) — народныя пратэсты ў рэгіёнах. Ланцуговая рэакцыя падзей. Палітычных і эканамічных.

Але самае галоўнае — іншае.

Шкада людзей, якія апынуліся закладнікамі бяздарных палітыкаў якіх яны не выбіралі, і безадказных радыкалаў, якія замянілі сабой паліцыю і войска. Пустэчу ўлады запоўніў хаос. Але няма ліха без дабра. Зараз шматлікім людзям сталі зразумелыя сапраўдныя намеры асоб, якія захапілі ўладу ў Кіеве.

А значыць — стаў бачны шлях да справядлівага грамадства. Ён у тым, каб народ мог сам выбіраць свой лёс. Выказваць сваю волю легальнымі спосабамі».

Удзельнічаць у фарміраванні сучаснай украінскай дзяржавы, заснаванай на роўнасці народаў і іх моў.

Менавіта самім. Без самазванцаў, нацыяналістаў і бандытаў. Без танкаў і БТР. І без таемных візітаў дырэктара ЦРУ…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0